Previous Entry Share Next Entry
Песню "толькі Зянон" можна спампаваць і паслухаць
antyakupank
Цяпер песню гурта Антыакупанкі можна паслухаць, уставіць у блог і спампаваць у нармальнай якасці.

Для тых, хто не ў курсе, ё кліп (глядзець тут)
 А яшчэ мы ёсць укантакце, можаце фрэндзіць
http://vkontakte.ru/id107855056
У нас цікавіліся тэкстам песні, таму ўнізе прыкладаю яшчэ і яго. 
 
Усё зніжаецца, абвальваецца, падае:
Тэмпература, дождж, тынкоўка і ваярскі дух,
Узровень адукацыі, то еўра, то даляры,
І валавы ўнутраны прадухт.

Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Нас уратуе толькі Зянон.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Хлопцы шыхтуйся! Вось ідзе Зянон.

Усё буйнее, павялічваецца і расце:
чыноўнікі, радыяцыйны фон і колькасць атрыманых поўх,
І кошты, дзюркі ў зубах, паводкі і пажары,
І знешні і ўнутраны дзярдоўг.

Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Нас уратуе толькі Зянон.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Хлопцы шыхтуйся! Вось ідзе Зянон.

Крызіс эканомікі, свядомасці, культуры.
Хто нас уратуе ад спартыўнай дыктатуры?
Закрыйце вакно, з усходу скразняк.
З намі праўда, з намі Пазьняк!

?

Log in