Previous Entry Share Next Entry
Новая песня. Антыакупанкі - Стоп-кран
antyakupank
можна слухаць і пампаваць

Я за поручні трымаўся,
Я аплочваў за праезд,
я не рыпаўся ніколі,
Не выказваў пратэст.
Я за рысу не заходзіў,
Я праходзіў у салон...
Не магу так болей, трэба
Пашыраць дыяпазон!

А! Мы папалі ў затор -
Нам трэба выйсці, каб рухацца далей
выцягні шнур і націсні на шкло,
давай смялей!

Тут жа дыхаць немагчыма,
Мы нібы пад каўпаком.
Толькі скажаш нешта супраць -
пагражаюць кулаком.
Мы для іх нібыта быдла.
Карацей, расклад такі:
трэба адказаць нарэшце,
хіба мы не мыжыкі?!

А! Мы папалі ў затор -
Нам трэба выйсці, каб рухацца далей
выцягні шнур і націсні на шкло,
давай смялей!

(тут ідзе надзённая пранікнёная прамова)

?

Log in

No account? Create an account