Новы кліп. Плошчы прысвячаецца
antyakupank
Новы кліп ад легендарнага гурта Антыакупанкі (вядомага па сваім несмяротным творы "Толькі Зянон") на песню "Стоп-кран", якая некалькі месяцаў таму ўзарвала сеціва.

можна паглядзець тут: http://www.youtube.com/watch?v=ittvLAboekk&context=C3c225d1ADOEgsToPDskJFrs--uJPaAM2VPJPk95bs

Толькі Z!

Усе яны такія
antyakupank
 Пісаў на бай_палітыкс пра тое што МТС нібыта здае нумары міліцыі, а тут аказваецца ўсе здаюць, а можа і не здаюць, а проста мііцыя сама мае дадзеныя, або нейкім чынам адсочвае нумары. У кожным разе за абліччамі кампаній мабільнай сувязі хаваюцца органы і сексоты. Будзьце пільныя, за намі сочуць.
велком сексот

Новая песня. Антыакупанкі - Стоп-кран
antyakupank
можна слухаць і пампаваць

Я за поручні трымаўся,
Я аплочваў за праезд,
я не рыпаўся ніколі,
Не выказваў пратэст.
Я за рысу не заходзіў,
Я праходзіў у салон...
Не магу так болей, трэба
Пашыраць дыяпазон!

А! Мы папалі ў затор -
Нам трэба выйсці, каб рухацца далей
выцягні шнур і націсні на шкло,
давай смялей!

Тут жа дыхаць немагчыма,
Мы нібы пад каўпаком.
Толькі скажаш нешта супраць -
пагражаюць кулаком.
Мы для іх нібыта быдла.
Карацей, расклад такі:
трэба адказаць нарэшце,
хіба мы не мыжыкі?!

А! Мы папалі ў затор -
Нам трэба выйсці, каб рухацца далей
выцягні шнур і націсні на шкло,
давай смялей!

(тут ідзе надзённая пранікнёная прамова)

Песню "толькі Зянон" можна спампаваць і паслухаць
antyakupank
Цяпер песню гурта Антыакупанкі можна паслухаць, уставіць у блог і спампаваць у нармальнай якасці.

Для тых, хто не ў курсе, ё кліп (глядзець тут)
 А яшчэ мы ёсць укантакце, можаце фрэндзіць
http://vkontakte.ru/id107855056
У нас цікавіліся тэкстам песні, таму ўнізе прыкладаю яшчэ і яго. 
 
Усё зніжаецца, абвальваецца, падае:
Тэмпература, дождж, тынкоўка і ваярскі дух,
Узровень адукацыі, то еўра, то даляры,
І валавы ўнутраны прадухт.

Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Нас уратуе толькі Зянон.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Хлопцы шыхтуйся! Вось ідзе Зянон.

Усё буйнее, павялічваецца і расце:
чыноўнікі, радыяцыйны фон і колькасць атрыманых поўх,
І кошты, дзюркі ў зубах, паводкі і пажары,
І знешні і ўнутраны дзярдоўг.

Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Нас уратуе толькі Зянон.
Гэта ўсё крызіс, гэта ўсё ён,
Хлопцы шыхтуйся! Вось ідзе Зянон.

Крызіс эканомікі, свядомасці, культуры.
Хто нас уратуе ад спартыўнай дыктатуры?
Закрыйце вакно, з усходу скразняк.
З намі праўда, з намі Пазьняк!

Асцярожна!
antyakupank


Мы з камрадамі зьнялі кліп на нашу песьню. Вось што атрымалася. Для лепшага разуменьня панк-тэксту зробленыя адмысловыя напісы.

?

Log in

No account? Create an account